21 ліпеня 2017 года
Прадстаўнікі Кітайскай Карпарацыі Аэракасмічнай Навукі і Тэхнікі (CASC - China Aerospace Science and Technology Corporation) наведалі наземны комплекс кіравання Белинтерсат з дзелавым візітам, падчас якога госці азнаёміліся з інфраструктурай Цэнтра кіравання і Тэлепорта.
Прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Карпарацыю CASC, выконвалі работы па праектаванні, вырабу і запуску першага беларускага тэлекамунікацыйнага спадарожніка Belintersat-1.
Бакі абмеркавалі пытанні, якія выклікаюць узаемную цікавасць.