Версія для людзей са слабым зрокам

Візіт прадстаўнікоў Упраўлення мытнай службы і акцызаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і кампаніі «Афрыка Юніён Файненшыэл Сервiсес»

 

24 кастрычніка 2019 года

 

23 кастрычніка 2019 г. прадстаўнікі Упраўлення мытнай службы і акцызаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) на чале з намеснікам дырэктара па пытаннях ІТ спадаром Д. Амулi і кампаніі «Афрыка Юніён Файненшыэл Сервiсес» (АУФС), якая з'яўляецца рэзiдэнтам ДРК , узначаленыя дырэктарам па краінавым праектах спадаром Ч. Сiкаквай, наведалі наземны комплекс кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь ( «Белiнтерсат»).

З боку «Белiнтерсат» прадстаўнікоў арганізацый ДРК вітаў дырэктар прадпрыемства Пракаповіч С.В.

Гасцям была прадастаўлена інфармацыя аб складовых элементах і паслугах «Белiнтерсат», прадэманстравана базавая інфраструктура наземнага комплексу кіравання «Белiнтерсат».

У час рабочай сустрэчы госці абмяняліся меркаваннямі з прадстаўнікамі «Белiнтерсат» па пытаннях павелічэння попыту на паслугі спадарожнікавай сувязі з боку зацікаўленых арганізацый ДРК і вызначэння найбольш эфектыўнай мадэлі іх аказання.

Удзельнікі рабочай сустрэчы, якiя прадстаўлялi ДРК, далі высокую ацэнку магчымасцям «Белiнтерсат» у задавальненні попыту на паслугі спадарожнікавай сувязі ў ДРК.

Удзельнікі рабочай сустрэчы прызналі мэтазгодным працягнуць ўзаемадзеянне, якое мае мэтай ўнесці ўклад у павышэнне даступнасці паслуг спадарожнікавай сувязі ў ДРК.

  

  • 20191023_DRC_1
  • 20191023_DRC_2

 

 
Дзяржаўнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі»
гандлёвая марка БЕЛIНТЭРСАТ
© 2016-2022 Ўсе правы абаронены.

Аддзел продажаў: +375 17 555 32 78
Факс: +375 17 555 32 05

E-mail: info@belintersat.com

Поўны спектр сучасных спадарожнікавых паслуг у Еўропе, Афрыцы і Азіі. Забеспячэнне глабальнага пакрыцця ва Усходнім паўшар'і.