3 жніўня 2017 года
З 4 па 6 жніўня 2017 года ў ГСАК «Лагойск» адбудзецца этап міжнароднага пешага комплекснага марафону адкрытага фармату "Тропа мужества", які праводзіцца ў Рэспубліке Беларусь упершыню.
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў змогуць праверыць свае сілы і рыштунак у экстрэмальных умовах, а для тых, хто не зможа прысутнічаць на спартыўна-забаўляльным фестывалі, BELINTERSAT дае магчымасць даведвацца аб усіх навінах мерапрыемствы праз онлайн-трансляцыю.Канал перадачы дадзеных на базе першага еларускага геастацыянарнага спадарожніка BELINTERSAT-1, які не залежыць ад наземнай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, дазволіць арганізаваць відэатрансляцыю непасрэдна з месца падзей.