Версія для людзей са слабым зрокам

Новае імя на дошцы гонару!

 

22 ліпеня 2020

Праца, стаўленне чалавека да сваёй справы здаўна з'яўляюцца меркай яго грамадскага прызнання. Занясенне на Дошку гонару - найважнейшая форма маральнага заахвочвання. Гэта ацэнка лепшых работнікаў у развіцці праекта і прадпрыемства ў цэлым.

Традыцыйна Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь прадстаўляе свае лепшыя кандыдатуры на Дошку гонару, ганаруючы тых, чыя працоўная дзейнасць прыносіць дабратворны плён.

У іх радках апынуўся намеснік начальніка наземнага комплексу кіравання - начальнік цэнтра кіравання палётам праекта «Белiнтерсат-1» - Павел Старавойтаў.

- Гэта ацэнка не мая, а ўсяго калектыву! Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім супрацоўнікам прадпрыемства за такую высокую ацэнку і запэўніць усіх, што я і мае калегі будзем і далей працаваць, пашыраючы касмічную цiкаўнасць нашай краіны! - каментуе Павел гэтую падзею.

Каманда «Белинтерсат» віншуе Паўла з гэтай важнай падзеяй. Хочам пажадаць заўсёды заставацца энтузіястам па жыцці. Хай гэта заахвочванне стане ўзлётнай паласой да новых поспехаў і дасягненняў!

 

Дзяржаўнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі»
гандлёвая марка БЕЛIНТЭРСАТ
© 2016-2021 Ўсе правы абаронены.

Аддзел продажаў: +375 17 555 32 78
Факс: +375 17 555 32 05

E-mail: info@belintersat.com

Поўны спектр сучасных спадарожнікавых паслуг у Еўропе, Афрыцы і Азіі. Забеспячэнне глабальнага пакрыцця ва Усходнім паўшар'і.