Тэлепорт i Наземны комплекс кіравання (НКК)
ЦЭНТР КАСМІЧНАЙ СУВЯЗІ
Цэнтр касмічнай сувязі - гэта складаны сучасны комплекс, у склад якога ўваходзяць антэнныя сістэмы, радыёчастотнае, сервернае і іншае абсталяванне, каналы сувязі і праграмнае забеспячэнне, неабходныя для надзейнага функцыянавання нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь.
I. Наземны комплекс кіравання (НКК)
НКК ўяўляе сабой сукупнасць спецыялізаваных сродкаў і абсталявання, прызначаных для кіравання спадарожнікам BELINTERSAT-1 і маніторынгу яго карыснай нагрузкай. Антэны НКК, сумесна з абсталяваннем, размешчаным ўнутры галоўнага корпуса Цэнтра, выкарыстоўваюцца для:
A1 (C-13м)
— перадачы каманд на спадарожнік;
— прыёму тэлеметрыі стану падсістэм спадарожніка;
— вымярэння далёкасці да спадарожніка і вуглавых каардынат накірунку на спадарожнік.
A2 (Ku-9м), Еўрапейскі прамень
— маніторынгу загрузкі транспондераў у Еўрапейскім прамяні;
— правядзення арбітальных і перыядычных выпрабаванняў;
— допуску зямных станцый кліентаў да работы з касмічным сегментам.
A3 (C-13м), Глабальны прамень
— маніторынгу загрузкі транспондераў прамяня;
— правядзення арбітальных і перыядычных выпрабаванняў;
— допуску зямных станцый кліентаў да работы з касмічным сегментам;
— рэзервавання антэны A1 (C-13м).
II. Тэлепорт
Тэлепорт прызначаны для аказання паслуг спадарожнікавай сувязі і вяшчання з выкарыстаннем рэсурсу спадарожніка BELINTERSAT-1 або іншых геастацыянарнай спадарожнікаў.
- Спадарожнікавае тэлебачанне (непасрэднае вяшчанне і размеркаванне праграм)
Абсталяванне дазваляе ажыццяўляць кадаванне, мультыплексаванне, мадуляцыю каналаў спадарожнікавага тэлебачання айчынных і замежных вяшчальнікаў і ажыццяўляць c выкарыстаннем антэны ў Ku-дыяпазоне:
A4 (Ku-11м), Еўрапейскі прамень
— трансляцыю/размеркаванне да 34 каналаў тэлебачання высокай дакладнасці і 10 праграм радыё;
— кантроль якасці і зместу кантэнту, які транслюецца на спадарожнік.
- Паслугі спадарожнікавай сувязі (сеткі VSAT)
Арганізацыя дуплексных спадарожнікавых каналаў сувязі з выкарыстаннем абсталявання 3-х цэнтральных зямных станцый (хабаў).
A2 (K-9м), Еўрапейскі прамень
— арганізацыя сетак сувязі (да 50 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня.
A5 (С-11м), Глабальны прамень / іншы спадарожнік
— арганізацыя сетак сувязі (да 50 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня (Да 512 Кбіт/с у напрамку да абаненту і 384 Кбіт/с - ад абанента ў Глабальным прамяні).
A6 (Ku-9м), Еўрапейскі прамень
— арганізацыя сетак сувязі (да 500 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня (Да 4 Мбіт/с у напрамку да абаненту і 1 Мбіт/с - ад абанента).
Прэзентацыя аб Наземным Комплексе Кіравання.