«Белінтерсат» прапануе сваім кліентам пабудову размеркаваных карпаратыўных сетак сувязі на базе спадарожнікавых каналаў, у тым ліку з выкарыстаннем спецыялізаваных сродкаў абароны інфармацыі (магчымасць выкарыстання 256-разраднага AES-шыфравання, магчымасць усталёўкі дадатковых знешніх сродкаў абароны каналаў сувязі).
Аб'яднанне філіялаў кампаніі, якія знаходзяцца на розных кантынентах, прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, разгалінаванай сеткі пунктаў абслугоўвання у адзіную, надзейную, кіраваную і абароненую сетку дазволіць вашай кампаніі аптымізаваць выдаткі на тэлекамунікацыйную інфраструктуру і атрымаць паслугі сувязі самай высокай якасці.
Кошт канала сувязі залежыць ад:
- Колькасці аддаленых кропак, якія неабходна забяспечыць сувяззю;
- Хуткасці перадачы дадзеных;
- Дадатковых паслуг, падлучаных да канала сувязі (VoIP, CIR, QoS).