Наземны комплекс кіравання (НКК)
Тэлепорт i Наземны комплекс кіравання (НКК)
Структура Наземнага комплекса кіравання
Тэлепорт i Наземны комплекс кіравання (НКК)
ЦЭНТР КАСМІЧНАЙ СУВЯЗІ
Цэнтр касмічнай сувязі - гэта складаны сучасны комплекс, у склад якога ўваходзяць антэнныя сістэмы, радыёчастотнае, сервернае і іншае абсталяванне, каналы сувязі і праграмнае забеспячэнне, неабходныя для надзейнага функцыянавання нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь.
I. Наземны комплекс кіравання (НКК)
НКК ўяўляе сабой сукупнасць спецыялізаваных сродкаў і абсталявання, прызначаных для кіравання спадарожнікам BELINTERSAT-1 і маніторынгу яго карыснай нагрузкай. Антэны НКК, сумесна з абсталяваннем, размешчаным ўнутры галоўнага корпуса Цэнтра, выкарыстоўваюцца для:
A1 (C-13м)
— перадачы каманд на спадарожнік;
— прыёму тэлеметрыі стану падсістэм спадарожніка;
— вымярэння далёкасці да спадарожніка і вуглавых каардынат накірунку на спадарожнік.
A2 (Ku-9м), Еўрапейскі прамень
— маніторынгу загрузкі транспондераў у Еўрапейскім прамяні;
— правядзення арбітальных і перыядычных выпрабаванняў;
— допуску зямных станцый кліентаў да работы з касмічным сегментам.
A3 (C-13м), Глабальны прамень
— маніторынгу загрузкі транспондераў прамяня;
— правядзення арбітальных і перыядычных выпрабаванняў;
— допуску зямных станцый кліентаў да работы з касмічным сегментам;
— рэзервавання антэны A1 (C-13м).
II. Тэлепорт
Тэлепорт прызначаны для аказання паслуг спадарожнікавай сувязі і вяшчання з выкарыстаннем рэсурсу спадарожніка BELINTERSAT-1 або іншых геастацыянарнай спадарожнікаў.
- Спадарожнікавае тэлебачанне (непасрэднае вяшчанне і размеркаванне праграм)
Абсталяванне дазваляе ажыццяўляць кадаванне, мультыплексаванне, мадуляцыю каналаў спадарожнікавага тэлебачання айчынных і замежных вяшчальнікаў і ажыццяўляць c выкарыстаннем антэны ў Ku-дыяпазоне:
A4 (Ku-11м), Еўрапейскі прамень
— трансляцыю/размеркаванне да 34 каналаў тэлебачання высокай дакладнасці і 10 праграм радыё;
— кантроль якасці і зместу кантэнту, які транслюецца на спадарожнік.
- Паслугі спадарожнікавай сувязі (сеткі VSAT)
Арганізацыя дуплексных спадарожнікавых каналаў сувязі з выкарыстаннем абсталявання 3-х цэнтральных зямных станцый (хабаў).
A2 (K-9м), Еўрапейскі прамень
— арганізацыя сетак сувязі (да 50 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня.
A5 (С-11м), Глабальны прамень / іншы спадарожнік
— арганізацыя сетак сувязі (да 50 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня (Да 512 Кбіт/с у напрамку да абаненту і 384 Кбіт/с - ад абанента ў Глабальным прамяні).
A6 (Ku-9м), Еўрапейскі прамень
— арганізацыя сетак сувязі (да 500 тэрміналаў) у зоне абслугоўвання прамяня (Да 4 Мбіт/с у напрамку да абаненту і 1 Мбіт/с - ад абанента).
Структура Наземнага комплекса кіравання
- Центр кіравання палётам
- Центр наземнага прымянення
- Падраздзяленні, якія забяспечваюць дзейнасць НКК

Віталій БАГАМОЛАЎ
НАМЕСНІК НАЧАЛЬНІКА ПА ТЭХНІЧНЫХ ПЫТАННЯХ
- Вызначэнне і рэалізацыя палітыкі прадпрыемства ў дачыненні да тэхнічнай эксплуатацыі НСССіВ;
- Распрацоўка планаў мерапрыемств, інструктыўных і метадычных дакументаў па эксплуатацыі НСССіВ;
- Узаемадзеянне з арганізацыямі, структурнымі падраздзяленнямі прадпрыемства па вырашэнні патынняў эксплуатацыі НСССіВ;
- Арганізацыя і правядзенне семінараў, нарадаў, кансультацый па пытаннях эксплуатацыі НСССіВ;
- Арганізацыя правільнай эксплуатацыі тэхнікі і абсталявання, кіраванне работамі тэхнічнага абслугоўванні і рамонта.

Барыс ДЗЕМІДЗЮК
КІРАЎНІК ПАЛЁТУ
- Кантроль і зацверджанне ўсіх спісаў каманд, якія падлягаюць адпраўке на спадрожнік;
- Планаванне кіравання спадарожнікам;
- Аналіз тэхнічнага стану спадарожніка.

Павел СТАРОВОЙТАЎ
НАМЕСНIК НАЧАЛЬНIКА НКУ - НАЧАЛЬНІК ЦЭНТРА
- Кіраванне спадарожнікам і забеспячэнне бесперапынай сувязі з ім;
- Балістыка-навігацыйнае забеспячэнне палету спадарожніка;
- Планаванне работ, аналіз і кантроль тэхнічнага стану спадарожніка;
- Распрацоўка і тэхнічнае суправаджэнне праектаў па стварэнню спадарожніка;
- Развіццё міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва ў дачыненні да пытанняў эксплуатацыі спадарожнікаў сувязі.
Яўгенiй IВАНОЎ
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА ТЭХНІЧНАГА КІРАЎНІЦТВА
- Кіраўніцтва дзяжурнай сменай і кантроль нясення дзяжурства;
- Кантроль тэхнічнай гатоўнасці абсталявання НКК да кіравання КА;
- Аператыўны аналіз асноўных параметраў тэхналагічнага абсталявання НКК у штатных і пазаштатных (аварыйных) сітуацыях;
- Аналіз кругласутачнага дзяжурства па кіраванні спадарожнікам.

Іван СМУНЁУ
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА АНАЛІЗУ І КІРАВАННЯ
- Планаванне кіравання спадарожнікам;
- Бесперапынны кантроль і кіраванне спадарожнікам;
- Падтрыманне зададзенага арбітальнага становішча спадарожніка і яго тэхнічных характарыстык;
- Аналіз тэхнічнага стану бартавых падсістэм спадарожніка.
НАЧАЛЬНІК СЛУЖБЫ БАЛІСТЫКА-НАВІГАЦЫЙНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ
- Планаванне карэкцыі арбіты спадарожніка на ўсіх часовых інтэрвалах (год, месяц);
- Вызначэнне і прагназаванне фактычнай арбіты спадарожніка;
- Разлік кіруючых уздзеянняў для падтрымання зададзеннай арбіты;
- Планаванне карэкцый арбiты спадарожнiка на ўсiх часавых iнтэрвалах (год, месяц).

Аляксандр АРМОНІК
НАЧАЛЬНІК ЦЕНТРА
- Эксплуатацыя сетак спадарожнікавай сувязі;
- Маніторінг рэсурсаў сувязі (карыснай нагрузкі) спадарожніка;
- Арганізацыя і кіраванне працай сетак VSAT у Ku- і C-дыяпазоне;
- Прыём і манітарынг сігналаў радыё і тэлебачання;
- Апрацоўка, кадзіраванне, мультыплексіраванне і пад'ём сігналаў тэлебачання на спадарожнік.

Вольга ЛЕОНТЬЕВА
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА МАНІТОРЫНГА І КІРАВАННЯ КАРЫСНАЙ НАГРУЗКАЙ
- Маніторынг частотна-энергетычнага рэсурсу спадарожніка;
- Забеспячэнне бесперабойнай работы вымяральных комплексаў;
- Разлік энэргетычных характарыстык спадарожнікавых радыёліній;
- Допуск карыстальнікаў да працы з частотна-энэргетычнм рэсурсам спадарожніка.

Андрэй ЯНОВІЧ
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА ТЭЛЕБАЧАННЯ, СУВЯЗІ І ПЕРАДАЧЫ ДАДЗЕНЫХ
- Прыем уваходных сігналаў ад тэлекампаній і кантроль іх якасці;
- Апрацоўка, кадзіраванне, мультыплексіраванне сігнала тэлевізійнага сігналу з патрэбнымі тэхнічнымі параметрамі;
- Даданне электроннай праграмы перадач да тэлевізійных каналаў сфармаванага пакета праграм;
- Перадача сфармаванага пакета праграм на спадарожнік;
- Кантроль параметраў транспартных патокаў;
- Маніторынг прынятага са спадарожніка тэлевізійнага сігнала для ацэнкі якасці пераданага пакета праграм;
- Арганізацыя сетак VSAT;
- Прадастаўленне карыстальнікам VSAT сетак канцавога абсталявання, правядзенне інструктажу аб правілах яго выкарыстання;
- Усталёўка VSAT тэрміналаў і іх падлучэнне да сеткі;
- Кантроль працы VSAT-тэрміналаў, маніторынг стану сетак VSAT, пастаяннае падтрыманне зададзеных рэжымаў працы і тэхнічных характарыстык;
- Апрацоўка запытаў карыстальнікаў сетак VSAT.

Аляксандр ЦАРЫКОВИЧ
НАЧАЛЬНИК АДДЗЕЛА
- Арганізацыя мерапрыемстваў па абароне інфармацыі на ўсіх этапах яе стварэння, апрацоўкі і перадачы ў адпаведнасці з адзінай палітыкай забеспячэння інфармацыйнай бяспекі прадпрыемства;
- Удзел у распрацоўцы, укараненні і падтрымке праектаў і праграмных комплексаў НКК на аснове выкарыстання сукупнасці сучасных сродкаў вылічальнай тэхнікі, камунікацый і сувязі;
- Забеспячэнне бесперабойнай працы сродкаў вылічальнай тэхнікі, камп'ютэрнага абсталявання, аўтаматычнай тэлефоннай станцыі (АТС), сетак перадачы даных;
- Арганізацыя мерапрыемстваў па абароне інфармацыі на ўсіх этапах яе стварэння, апрацоўкі і перадачы ў адпаведнасці з адзінай палітыкай забеспячэння інфармацыйнай бяспекі прадпрыемства.

Сяргей КРАЎЧУК
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА
- Забеспячэнне бесперабойнай і карэктнай працы радыёчастотнага абсталявання, антэн і антэнных сістэм;
- Забеспячэнне своечасовага тэхнічнага абслугоўвання і рамонту радыёчастотнага абсталявання, антэн і антэнных сістэм;
- Збор інфармацыі для эфектыўнага выканання пастаўленых задач.

Міхаіл КЕРНАСОУСКI
НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА
- Рэалізацыя спадарожнікавай ёмістасці на знешнім і ўнутраным рынках на пастаяннай аснове і па запыце;
- Аказанне спадарожнікавых паслуг: каналы сувязі, карпаратыўныя сеткі, паслугі сувязі DTH (sd, hd).
Прэзентацыя аб наземным спадарожнікавым цэнтры (руская мова)